Берасцеец, якога затрымалі за ўскладанне кветак да помніка Шаўчэнку, 12 сутак трымаў галадоўку

Выйшаў на волю брэсцкі актывіст Алег Вялаў, асуджаны за ўскладанне кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку. Ён правёў у ізалятары Ленінскага РАУС Брэста 12 сутак, і ўвесь гэты час у знак пратэсту супраць несправядлівага прысуду трымаў галадоўку на адной вадзе. Пра гэта паведамляе «Новы час».

05.04.2022 / 18:48

Увесь час знаходжання ў ізалятары стан Вялава кантралявалі медыкі.

У камеры, дзе знаходзіўся актывіст, не было ні матраца, ні пасцельнай бялізны, ні магчымасці ляжаць днём, ні магчымасці чытаць. Кожнай ноччу двойчы адбываліся праверкі, падчас якіх вязень павінен быў уставаць, называць сваё імя, артыкул, па якім ён асуджаны.

Nashaniva.com