Мінэнерга патлумачыла, што зменіцца пасля пераходу Беларусі на расійскія рублі ў разліках за газ

З 1 красавіка Беларусь будзе плаціць за газ у расійскіх рублях. Учора пратакол пра гэта падпісалі міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер. Як гэта паўплывае на велічыню тарыфаў для прадпрыемстваў і насельніцтва, расказала Мінэнерга ў сваім телеграм-канале.

06.04.2022 / 19:46

Дакумент, паводле Мінэнерга, «дазволіць знізіць фінансавую нагрузку на арганізацыі рэальнага сектара эканомікі ў сувязі са змяненнем курсу беларускага рубля да даляра ЗША».

Таксама «прадугледжваецца, што тарыфы для названых спажыўцоў у краіне практычна будуць зніжаныя да ўзроўню, які склаўся ў лютым бягучага года».

Пры гэтым дасягнутыя дамоўленасці, запэўнівае Мінэнерга, не паўплываюць на цэны на газ і тарыфы на энергію для насельніцтва. 

Nashaniva.com