Беларускі Альфа-Банк: Нас санкцыі не закранаюць, мы асобны бізнэс

Санкцыі ЗША, уведзеныя супраць Альфа-Банка Расіі, не закранаюць дзейнасць Альфа-Банка ў Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба банка.

06.04.2022 / 21:24

«Альфа ў Беларусі — гэта асобны бізнэс у складзе міжнароднага кансорцыўму. У дачыненні да яго і бізнэсу ў Беларусі якіх-небудзь абмежаванняў не ўводзілі», — запэўніваюць у беларускім Альфа-Банку.

Прэс-служба банка падкрэслівае, што плацяжы па ягоных картах Visa і Mastercard даступныя па ўсім свеце, плацяжы ў Apple Pay праходзяць як звычайна.

Пытанне ўзнікла ў сувязі з тым, што 6 красавіка ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі. Сярод іншага «поўныя блакуючыя» санкцыі ўводзяцца супраць расійскіх Альфа-Банка і «Сбербанка». Але фармальна мажарытарным акцыянерам беларускай «Альфы» з'яўляецца кіпрская ABH BELARUS LIMITED.

Nashaniva.com