Затрыманая гомельская актывістка, якая збірала дапамогу для ўкраінцаў. Сілавікі прыйшлі да яе на працу

Сёння на працоўным месцы была затрыманая гомельская актывістка, шматдзетная маці Юля Ганісеўская, паведамляе «Гомельская вясна».

06.04.2022 / 21:51

У жанчыны дома адбываецца ператрус. Жанчыну вінавацяць у экстрэмісцкіх каментарах і непадпарадкаванні міліцыі, 

Юлія брала ўдзел у зборы дапамогі для жыхароў памежных з Беларуссю ўкраінскіх вёсак.

Nashaniva.com