У Брэсце затрымалі двух хлопцаў за жаданне ваяваць за Украіну

У праўладных тэлеграм-каналах, а таксама на дзяржСМІ выйшлі сюжэты пра Віталя Шавелянкова і Аляксандра Жака.

13.04.2022 / 15:04

 

Абодва зняліся ў «пакаянных відэа», дзе кажуць, што збіраліся ваяваць за Украіну (Аляксандр) і заклікалі абараняць мірнае ўкраінскае насельніцтва (Віталь). За гэта абодвух затрымалі.

Студэнт-праграміст Аляксандр нават спрабаваў даведацца, як ва ўмовах закрытых межаў трапіць ва Украіну, звяртаўся ў Польскае і Украінскае консульствы, піша брэсцкая «Вясна».

Nashaniva.com