Крэмль адкінуў прапанову абмену Медзведчука

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі не бачаць магчымасці абмену ўкраінскага палітыка Віктара Медзведчука на палонных украінскіх вайскоўцаў.

13.04.2022 / 16:34

Пра затрыманне Медзведчука на тэрыторыі Украіны ўчора паведаміў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.

Генеральная пракуратура Украіны абвінавачвае Медведчука ў дзяржаўнай здрадзе і садзейнічанні дзейнасці тэрарыстычных арганізацый. Пасля пачатку вайны ён знік з-пад хатняга арышту.

Зяленскі прапанаваў абмяняць кума Пуціна на палонных украінскіх салдат.

«Што тычыцца абмену, пра які з такім запалам і задавальненнем загаварылі розныя дзеячы ў Кіеве, то Медзвядчук не з'яўляецца грамадзянінам Расіі, ён не мае ніякага дачынення да спецыяльнай ваеннай аперацыі. Ён з'яўляецца замежным палітычным дзеячам», — сказаў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Nashaniva.com