Праезд у Мінску падаражэе на 10 капеек

Мінгарвыканкам павысіў тарыфы на праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце. Талончык і жэтончык падаражэлі на 10 капеек.

14.04.2022 / 07:36

Цяпер праезд аўтобусамі, тралейбусамі, трамваямі ў звычайным і хуткасным злучэнні будзе каштаваць 85 капеек, а ў метро — 90 капеек за адну паездку.

Змены набываюць моц праз 5 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання, якое адбылося сёння.

Nashaniva.com