У Дзярждуме заклікалі не купляць нарэзаны сыр і каўбасу

Дэпутат Дзярждумы Сяргей Лісоўскі асудзіў пакупнікоў за прыхільнасць да гатовай нарэзкі і адзначыў, што ў Расіі вырабляецца занадта шмат непатрэбнай і дарагой упакоўкі.

14.04.2022 / 07:52

Акрамя таго, Лісоўскі выказаў меркаванне, што нават абгорнутыя ў плёнку прадукты ўсё роўна псуюцца, як, напрыклад, каўбаса.

«А вось гэтая нарэзка? Мы што, бязрукія, ці што, не можам нарэзаць сабе сыру?» — сказаў Лісоўскі.

Таксама дэпутат сумняваецца ў неабходнасці пастаўляць напоі з трубачкамі, бо яны не выратуюць ад бруду і інфекцый. «Навошта гэтая трубачка? А мы ўсіх напружваем, каб яна была. У нас вельмі вялікія выдаткі на ўпакоўку, якая не патрэбная», — заявіў Лісоўскі.

Nashaniva.com