Пяскоў назваў Беларусь выдатным месцам для перамоваў Украіны і Расіі

«З нашага пункту гледжання Беларусь была б, вядома, выдатным месцам для правядзення перамоваў, але вы ведаеце, што для гэтага яшчэ патрэбны пункт гледжання ўкраінскага боку», — сказаў Пяскоў журналістам у чацвер.

14.04.2022 / 13:25

Раней пра тое, што Беларусь павінна ўдзельнічаць у перамоўным працэсе заяўляў Аляксандр Лукашэнка

«Не можа быць перамоваў без удзелу Беларусі, калі вы ўвязалі нас у гэта, перадусім заходнія краіны, там на гэтых перамовах, натуральна, павінна прагучаць пазіцыя Беларусі. (…) Таму ніякіх сепаратных, за спінай Беларусі, дамоўленасцяў быць не можа, і я абсалютна перакананы і ведаю, што Расія такую пазіцыю разумее. І ў гэтым нічога кепскага няма, але гэта будзе супярэчыць задуме Захада, і гэта не значыць, што мы павінны танцаваць пад дудку Захада», — казаў Лукашэнка на пасяджэнні Рады бяспекі на мінулым тыдні.

Але па правядзенні перамоваў у вочным фармаце на гэты момант няма прапаноў.

Nashaniva.com