Стала вядома пра гібель ва Украіне яшчэ аднаго расійскага генерала

На Серафімаўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу з вайсковымі ўшанаваннямі развіталіся з намеснікам камандуючага 8-й арміі Уладзімірам Фраловым. Ён загінуў ва Украіне.

16.04.2022 / 16:36

У цырымоніі развітання прыняў удзел губернатар Аляксандр Бяглоў. Пра гэта паведамляе сайт адміністрацыі Санкт-Пецярбурга.

Генерал Фралоў — патомны вайсковец, сказаў на развітанні Бяглоў.

Колькасць загінулых ва Украіне расійскіх генералаў дакладна невядомая. Па некаторых падліках, гэта ўжо сёмы расійскі генерал. 

Nashaniva.com