Рэцэпт на выхадныя. Французскі цыбульны суп — класіка, перад якой немагчыма ўстаяць

Суп з цыбулі пачалі гатаваць у старажытным Рыме, пазней ён ператварыўся ў любімую ежу французскіх каралёў і гулякаў. Цяпер цыбульны суп прапануюць у большасці парыжскіх рэстаранаў, але ж нічога не перашкаджае вам прыгатаваць гэтую страву і ў сябе дома.

24.04.2022 / 08:01

Фота: BBC Food

Каб зварыць французскі цыбульны суп, вам спатрэбіцца:

  1. Растапіце масла ў каструлі сярэдняга памеру. Дадайце цыбулю і растаўчоны часнок і смажце іх на невялікім агні 30-35 хвілін да моманту, калі цыбуля стане мяккай і набудзе насычаны цёмна-карычневы колер, перыядычна памешвайце. Гэты этап прыгатавання вельмі важны, бо доўгае павольнае абсмажванне цыбулі надае супу цудоўны багаты смак і колер.
  2. Дадайце белае віно і перамяшайце, пры гэтым падыміце ўверх са дна каструлі ўсю карычневую цыбулю. Давядзіце сумесь да кіпення, дадайце мадэру (калі яе ўжываеце) і булён.
  3. Зноў давядзіце сумесь да кіпення і варыце яе на павольным агні 10-12 хвілін.
  4. Тым часам зрабіце крутоны. Абсмажце хлеб з абодвух бакоў (як на тосты) і натрыце тосты з аднаго з бакоў зубком часнаку з боку разрэзу. Пасыпце сырам і памясціце тосты ў духоўку на рэжым «грыль» на некалькі хвілін.
  5. Дадайце ў суп соль і чорны перац на смак, уліце туды некалькі сталовых лыжак мадэры, каб зрабіць суп яшчэ больш духмяным, і добра перамяшайце.
  6. Для падачы разліце суп па місках і пакладзіце ў кожную з іх гатовы крутон. Неадкладна падавайце, пакуль крутоны не памякчэюць.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Да велікоднага стала. Нямецкі пасхальны хлеб остэрброт — цікавая альтэрнатыва звыклым пірагам

Да велікоднага стала. Запечаная нага ягняці з прыправамі — духмяная страва, якую проста прыгатаваць

Nashaniva.com