Рэдактарку газеты «Новы Час» Аксану Колб затрымалі на 10 сутак

Журналістку затрымалі сёння раніцай і першапачаткова адвезлі на допыт у СК.

20.04.2022 / 16:27

Каля 15 гадзін Колб патэлефанавала блізкім і паведаміла, што яе змяшчаюць у ізалятар часовага ўтрымання да 10 сутак.

З якой нагоды і па якой справе, па-ранейшаму невядома.

Нагадаем, што сёння раніцай група сілавікоў са шчытамі і кувалдамі прыехала ў кватэру Колб. Яны паведамілі, што забіраюць рэдактарку на допыт у СК. 

Nashaniva.com