Сакратар РНБА Украіны Данілаў: На баку Расіі ваююць сірыйцы і лівійцы

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў паказаў Sky News фатаграфіі трох загінулых байцоў. Ён сказаў, што гэта былі замежнікі, якіх забілі ў Луганскай вобласці.

21.04.2022 / 10:02

Аляксей Данілаў.

Дарадца Данілава сказаў, што гэта баевікі з Сірыі і Лівіі.

«Іх там вельмі шмат, і яны працягваюць збірацца з усяго свету», — сказаў Данілаў. 

Раней Крэмль заяўляў аб планах завербаваць да 16 тысяч «добраахвотнікаў» з Бліжняга Усходу для ўдзелу ў вайне.

Наконт таго, колькі сірыйцаў загінула, Данілаў сказаў: «Складана сказаць, мы іх не лічым, у нас няма столькі часу… Няма розніцы, колькі яны іх пашлюць сюды, яны ўсе будуць забітыя».

Nashaniva.com