Ціханоўская, Зяленскі і Аўсяннікава атрымаюць «Прэмію СМІ за свабоду»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, лідар беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская і расійская журналістка Марына Аўсяннікава атрымаюць нямецкую «Прэмію СМІ за свабоду» («Freiheitspreis der Medien»), піша DW.

21.04.2022 / 11:18

Узнагарода сёлета прысвечаная барацьбе за свабоду ва Усходняй Еўропе, паведаміла ў чацвер, 21 красавіка, медыягрупа Weimer Media Group (WMG).

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 22 красавіка.

«Украінцы, беларусы і расіяне стаяць на перадавой барацьбы супраць зла, супраць вайны і тыраніі ва Усходняй Еўропе і мужна абараняюць сваю, а таксама нашу, свабоду. Словамі, справамі, вялікай адвагай і сваімі жыццямі», ‒ гаворыцца ў абгрунтаванні журы.

Nashaniva.com