Літва заклікала ЕС увесці санкцыі супраць патрыярха Кірыла

Літва заклікае ЕС увесці санкцыі ў дачыненні да патрыярха маскоўскага Кірыла, які падтрымлівае вайну ва Украіне, сказаў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

24.04.2022 / 13:40

Фота Спутнік

«Так. Ёсць такая прапанова, толькі пакуль яшчэ праходзяць дыскусіі для дасягнення ўзаемнага пагаднення, таму канчатковага адказу пакуль няма, ці будзе гэта ўведзена», — сказаў міністр.

Ён расказаў таксама, што ўлады Літвы ўдзельнічаюць у кансультацыях аб аддзяленні Літоўскай праваслаўнай царквы ад Маскоўскай епархіі, але падкрэсліў, што гэта пытанне самавызначэння абшчыны.

Nashaniva.com