Швецыя і Фінляндыя пададуць заяўкі на ўступленне ў НАТА ў маі

Фінляндыя і Швецыя могуць падаць заяўкі на сяброўства ў Паўночнаатлантычным альянсе адначасова, паведамляе yle.fi.

26.04.2022 / 08:26

Шведскі ўрад папрасіў фінскіх калег запаволіць працэс уступлення ў НАТА, каб бакі маглі адначасова аб'явіць аб гатоўнасці далучыцца да альянсу.

Газета робіць выснову, што аб заяўцы можа быць абвешчана пасля 16 мая. На 17-18 мая запланаваная паездка прэзідэнта Саўлі Нііністэ ў Швецыю па запрашэнні караля Карла XVI Густава.

Расія ўжо выказала незадавальненне імкненнем уступіць у НАТА гэтых краін.

Nashaniva.com