Станіслаў Шушкевіч трапіў у рэанімацыю

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, 87-гадовы Станіслаў Шушкевіч знаходзіцца ў рэанімацыі.

26.04.2022 / 10:37

Паводле слоў яго жонкі Ірыны, Станіслава Шушкевіча паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленне так званай лечкамісіі з прычыны наступстваў кавіду, піша «Радыё Свабода».

Месяц таму ён заразіўся штамам «амікрон», пры тым, што апошнія месяцы знаходзіўся ў кватэры і кантакты былі зведзеныя да мінімуму.

Станіславу Шушкевічу 87 гадоў.

Nashaniva.com