У Расіі раней адмянілі паказы многіх галівудскіх фільмаў. Але кінатэатры знайшлі выйсце — пірацтва

У некаторых кінатэатрах Масквы, Екацярынбурга, Іванава, Чыты і іншых гарадоў Расіі пачалі праводзіць неафіцыйныя паказы «Бэтмэна» і іншых замежных фільмаў, піша Esquire.

26.04.2022 / 19:41

21 красавіка паказ «Бэтмэна» прайшоў у Маскоўскім кінатэатры WIP, гледачы глядзелі пірацкую копію карціны, запампаваную з торэнта. 23 красавіка фільм з неафіцыйным дубляжом паказалі ў Екацярынбургу. У Чыце кінатэатр «Цэнтаўр» з 21 красавіка праводзіць паказы «Бэтмэна» і мультфільма Disney і Pixar «Я чырванею».

Паведамленні пра пірацкія паказы прыходзяць і з іншых гарадоў Расіі. Здаецца, гэта масавая з’ява.

Nashaniva.com