Пяскоў: Крэмль не вядзе перамоваў з Кіевам пра абмен Медзведчука

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не вядзе перамоваў пра абмен прарасійскага палітыка Віктара Медзведчука на ўкраінскіх ваеннапалонных.

27.04.2022 / 14:42

«Не, пра гэта гаворкі не вядзецца», — адказаў Пяскоў на пытанне аб перамовах пра абмен Медзведчука на салдат Узброеных сіл Украіны.

Раней Уладзімір Зяленскі прапанаваў абмяняць палітыка на палонных украінскіх вайскоўцаў. Пяскоў раней адзначаў, што Масква будзе назіраць за лёсам Медзведчука, а таксама заклікаў да гэтага еўрапейскіх палітыкаў.

Nashaniva.com