Аршанскага праваабаронцу падазраюць у абразе Лукашэнкі

Праваабаронца і журналіст з Оршы Ігар Казмярчак даведаўся, што на яго завялі крымінальную справу па ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі.

28.04.2022 / 13:40

«Цікава тое, што завялі справу 1 красавіка — у дзень дурня. Ці то мяне так павіншавалі. Думаў нешта арыгінальнае прыдумаюць, бо раней ужо заводзілі заводзілі за распаўсюд парнаграфіі, фальшываманетніцтва і нясплату падаткаў», — каментуе праваабаронца дзеянні аршанскіх следчых.

Nashaniva.com