Як вайна змяніла рэйтынг Лукашэнкі ва Украіне

Па выніках агульнанацыянальнага апытання, праведзенага ўкраінскай сацыялагічнай групай «Рэйтынг», 96% украінцаў негатыўна ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі. Але нават з такімі шалёнымі лічбамі Лукашэнка ўмудрыўся заняць толькі другое месца ў антырэйтынгу, бо ў Пуціна антырэйтынг 98%.

29.04.2022 / 12:22

Яшчэ перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года абсалютная большасць украінцаў, амаль дзве траціны, ставілася да Лукашэнкі пазітыўна.

Нават пасля выбараў, разгрому грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і татальных рэпрэсій амаль палова ўкраінцаў ставілася да Лукашэнкі пазітыўна.

А вось вайна ўсё паставіла на свае месцы.

Украінцы пераважна пазітыўна ставяцца да заходніх лідараў, за выключэннем нямецкага. 54% украінцаў негатыўна ставяцца да канцлера Шольца.

Nashaniva.com