Дырэктарку дзяржарганізацыі падазраюць у незаконнай выдачы крэдыту сыну

68-гадовую мінчанку, дырэктарку дзяржаўнай арганізацыі, затрымалі па падазрэнні ў незаконнай выдачы крэдыту свайму сыну, паведамляе прэс-служба МУС.

01.05.2022 / 13:28

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі ведамства, з парушэннем устаноўленага парадку яна заключыла дамову аб выдачы беспрацэнтнай пазыкі ў 55 тысяч рублёў на 10 гадоў прыватнай футбольнай школе, дырэктарам якой быў яе сын. Сцвярджаецца, што сын выдаткаваў грошы на свае асабістыя патрэбы.

У выніку дзяржарганізацыі, як сцвярджаюць органы, нанесеныя страты ў асабліва буйным памеры. Распачатая крымінальная справа за перавышэнне ўлады, якое пацягнула цяжкія наступствы.

Nashaniva.com