«Мы яшчэ падумаем». Міністр культуры заявіў, што на фестываль у Александрыі і «Славянскі базар» арганізуюць кастынг

Анатоль Маркевіч распавёў, каго чакаюць на беларускіх фестывалях пасля таго, як летась некаторыя зоркі дэманстратыўна адмовіліся ехаць у Беларусь. 

02.05.2022 / 09:12

— На падобныя маштабныя, грандыёзныя мерапрыемствы, якія праходзяць і ў Александрыі, і ў Віцебску ў рамках «Славянскага базару», патрапіць вялікі гонар. І мы яшчэ падумаем, — адзначыў Маркевіч. — Будзе кастынг пэўны. Але насамрэч, калі сур'ёзна, мы рады ўсіх бачыць. Рады ўсіх бачыць — артыстаў, выканаўцаў, тых, хто да нас ставіцца з глыбокай павагай, з душой.

Па словах міністра, чакаецца новы фармат «Купалля» ў Александрыі. Будуць сабраныя найлепшыя традыцыі беларускай зямлі, уцягнутыя розныя рэгіёны краіны.

«Славянскі базар» чакае абнаўленне з захаваннем «добрых традыцый». Як расказаў Анатоль Маркевіч, фестываль будзе насычаны новымі блокамі і канцэртнымі праграмамі.

Nashaniva.com