Сувязь з украінскімі вайскоўцамі на заводзе «Азоўсталь» адноўленая

Сувязь з украінскімі вайскоўцамі, якія знаходзяцца на заводзе «Азоўсталь», адноўленая, заявіў у каментары «Радыё Свабода» кіраўнік украінскай дэлегацыі на перамовах з Расіяй, старшыня парламенцкай фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія.

04.05.2022 / 20:53

Арахамія таксама дадаў, што расійскія войскі знаходзяцца на тэрыторыі завода.

Раней мэр Марыупаля Вадзім Бойчанка казаў, што ўкраінцы, якія хаваюцца на заводзе, не выходзяць на сувязь.

Nashaniva.com