«Белінвестбанк» аднавіў выдачу крэдытаў на навучанне

«Белінвестбанк» аднавіў выдачу крэдытаў на навучанне. Яны зноў даступныя студэнтам і іншым навучэнцам, якія атрымліваюць адукацыю на платнай аснове ў навучальных установах, якія абслугоўваюцца ў банку. Сёння гэта каля 45 ВНУ і ССНУ, піша reform.by.

05.05.2022 / 14:42

Крэдыт прадугледжвае адкрыццё крэдытнай лініі, па якой аднаразовая гранічная запазычанасць можа складаць да 5000 рублёў уключна. Можна выкарыстоўваць не ўсе сродкі, а толькі тыя, якія неабходныя для ўнясення чарговага плацяжу.

Адпаведна, працэнты налічваюцца толькі за тую суму крэдыту, якая была выкарыстаная. Тэрмін крэдытавання — 75 месяцаў. 

Nashaniva.com