Звольнілі міністра лясной гаспадаркі. Ці ён затрыманы, афіцыйна не паведамляюць

Віталь Дрожжа вызвалены ад пасады міністра лясной гаспадаркі ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе. Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка 5 мая, піша БЕЛТА.

05.05.2022 / 20:51

 

Віталь Дрожжа быў прызначаны міністрам у красавіку 2018 года. «Навядзіце парадак у лесе, каб за хабар леснікі і ляснічыя не сплаўлялі лес і каб гэты лес за грошы, капейкі, за цэнты не трапляў на захад, а адтуль яны нам з гэтага лесу не везлі мэблю», ‒ нагадвае словы Лукашэнкі Белта, але дакладныя прычыны звальнення не прыводзіць.

У красавіку з'явілася інфармацыя пра затрыманне Дрожжы. Афіцыйна яе не пацвярджалі.

Затрыманы міністр лясной гаспадаркі Беларусі Віталь Дрожжа

Nashaniva.com