Бацька аднаго з маракоў крэйсера «Масква» атрымаў нечаканы адказ з пракуратуры

Вайсковая пракуратура Чарнаморскага флоту паведаміла Дзмітрыю Шкрабцу, бацьку аднаго са зніклых маракоў з крэйсера «Масква», што карабель, дзе служыў яго сын, не ўваходзіў у тэрытарыяльныя воды Украіны і не ўдзельнічаў у «спецаперацыі».

06.05.2022 / 09:40

Ягор Шкрабец

Сын Шкрабца, паводле версіі вайсковай пракуратуры, знік без вестак 13 красавіка «падчас надзвычайнага здарэння, якое прывяло да гібелі карабля».

«Працягваеце хлусіць… галоўнае — не спыняйцеся. Тым прасцей будзе вас спыніць, нелюдзі, — напісаў Шкрабец. — Востраў «Змяіны» — гэта не тэрытарыяльныя воды Украіны, падонкі? Якой поскуддзю трэба быць, каб дасылаць нам такое!»

Дзмітрый Шкрабец выступаў за вайну Расіі з Украінай, у сацсетках можна знайсці яго антыўкраінскія выказванні.

«Шмат параненых, з адарванымі канечнасцямі». Вось што расказала маці марака з крэйсера «Масква», які выжыў

Nashaniva.com