Расіянку з вокладкі «КП» асудзілі на год калоніі за ўдзел у беларускіх пратэстах

У Мінску асудзілі адразу дзвюх палітзняволеных — дзяўчыну з вокладкі «Камсамолкі» і настаўніцу рускай мовы і літаратуры, піша Вясна.

06.05.2022 / 19:55

5—6 мая суд Маскоўскага раёна сталіцы разглядаў справу Насты Кухаравай і грамадзянкі Расіі Веры Цвікевіч. Так здарылася, што ў гэтых дзяўчын адно на дваіх фота, якое сілавікі выкарысталі ў якасці доказу іх віны — на ім Вера і Наста разам з іншымі дзяўчатамі ідуць а адным шэрагу падчас мірнай акцыі пратэсту.

Абедзвюм выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Судзілі дзяўчын таксама разам.

У выніку суддзя Вольга Малашэнка прысудзіла Кухаравай тры гады «хатняй хіміі», а Цвікевіч — год калоніі агульнага рэжыму.

Nashaniva.com