Байдэн падпіша ленд-ліз для Украіны 9 мая. Апошні раз такое было для барацьбы з гітлерызмам

06.05.2022 / 21:25

Паддоны з боепрыпасамі для Украіны ў транспартным самалёце. Фота ВПС ЗША.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн падпіша закон аб ленд-лізе для Украіны 9 мая.

Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага дома Джэн Псакі падчас размовы з журналістамі на борце прэзідэнцкага самалёта.

«У панядзелак прэзідэнт падпіша Закон аб ленд-лізе для абароны дэмакратыі ва Украіне на 2022 год», — сказала Псакі.

Падобны закон прыняты ў ЗША першы раз з часоў Другой сусветнай вайны. Тады пры яго дапамозе падтрымліваўся СССР, і гэтая дапамога стала адной з фактараў ягонай перамогі над нацысцкай Германіяй.

Nashaniva.com