У рэдакцыі Intex-press адбыўся ператрус

Гэта звязана са справай затрыманага палітзняволенага журналіста Юрыя Ганцарэвіча

12.05.2022 / 17:32

Ганцарэвічу было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 артыкула 361-4 КК Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Журналіста затрымалі за тое, што ён нібыта сфатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і даслаў здымкі ў СМІ, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі. 

У выніку ператрусу была канфіскаваная фотатэхніка, з дапамогай якой, як пазначана ў пастанове на ператрус, былі зробленыя здымкі ваеннай тэхнікі на аэрадроме ў Баранавічах, паведамляе выданне.

Nashaniva.com