На антываенны бчб-шпацыр выйшлі беларускі Беластока

Беластоцкія беларускі падтрымалі флэшмоб «Дзяўчаты супраць вайны» #я_гуляю_не_вайне!, які абвясцілі беларускія дзяўчаты з ваеннай Адэсы. Таксама выказваецца салідарнасць з парасонавымі шпацырамі мінскіх дзяўчат, якія выходзяць у вельмі небяспечных умовах.

14.05.2022 / 21:23

«Мы салідарныя з беларускім ды ўкраінскім змаганнем супраць цемры, што навісла над нашымі краінамі, і жадаем падтрымаць добрых нязломных людзей, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі пад прыгнётам дыктатуры, а ва Украіне церпяць ад тэрору расійскіх акупантаў альбо хаваюцца ад маскальскіх бомбаў ды ракет.

Мы сэрцам поруч і верым у перамогу дабра, любові ды справядлівасці! Нельга здавацца! Святло пераможа цемру! Жыве Беларусь! Слава Украіне!»

Nashaniva.com