ГУБАЗіК затрымаў настаўніка матэматыкі, які адпраўляў журналістам паведамленні аб перамяшчэнні вайсковай тэхнікі

15 траўня ГУБАЗіК даў справаздачу аб затрыманні настаўніка матэматыкі па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361-4 КК). Паведамленне аб гэтым зʼявілася ў праўладным тэлеграм-канале, піша «Медыязона». Настаўнік нібыта адпраўляў журналістам СМС-паведамленні аб перамяшчэнні расійскай вайсковай тэхнікі.

16.05.2022 / 12:41

«У сакавіку 2022 года я адправіў некалькі СМС-паведамленняў на нумар «Белсата». Нумар тэлефона я ўзяў у Ютубе, у тэлевізары. Паведамленні былі аб тым, што лятаюць ваенныя самалёты. Я ў гэтым раскайваюся, я пагутарыў з супрацоўнікамі ГУБАЗіКа і зразумеў, што з «Белсатам» нельга размаўляць, таму што гэта экстрэмісцкая арганізацыя», — распавёў настаўнік у «пакаянным» відэа.

Nashaniva.com