Па чым прадаецца маладая бульба

Цэны на маладую бульбу пакуль у тры разы вышэйшыя, чым на старую.

17.05.2022 / 12:47

У беларускіх крамах у продажы з'явілася бульба з Егіпта і Азербайджана. Яна каштуе больш за 4 рублі за кілаграм. 

Так у «Е-дастаўцы» цяпер прапануюць бульбу з Азербайджана па 4,35 рубля і з Егіпта па 4,29 рубля.

«Старая» беларуская бульба каштуе 1 рубель 43 капейкі.

Nashaniva.com