У лабараторыях прыватных медцэнтраў больш не будуць рабіць ПЛР-тэсты

У лабараторыях прыватных медцэнтраў з 30 мая больш не будуць рабіць ПЛР-тэсты на COVID-19. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

19.05.2022 / 10:01

Як патлумачыла ведамства, гэта робіцца «ў мэтах аптымізацыі лабараторных ПЛР-даследаванняў і цэнтралізацыі назірання за пацыентамі на амбулаторным этапе».

Паведамляецца, што зрабіць такія тэсты можна ў 53 лабараторыях Мінздароўя.

Nashaniva.com