Гадавіна трагедыі ў Беслане

3 верасня 2004 году трагічна скончыўся захоп школы ў Беслане.

03.09.2009 / 11:21

3 верасня 2004 года, трагічна скончыўся захоп школы ў Беслане.

1 верасня 2004 года ў паўночнаасецінскім горадзе Беслан тэрарысты захапілі сярэднюю школу. Больш за 1100 закладнікаў, большасць з якіх былі дзеці, утрымлівалі тры дні. У выніку штурму, які адбыўся 3 верасня, загінула 350 чалавек, палову з якіх складалі дзеці. З 32 тэрарыстаў у жывых застаўся толькі адзін. Пазей ён будзе асуджаны да пажыццёвага зняволення. Адказнасць за тэракт узяў на сябе адзін з лідэраў чачэнскіх баевікоў Шаміль Басаеў. Сярод прычын такой вялікай колькасці ахвяр называюць таксама непрафесійныя дзеянні расійскіх спецслужбаў.

АП