Пракаповіч: грошы зваляцца на Беларусь у кастрычніку

Чарговая частка грошай Міжнароднага валютнага фонда чакаецца ў сярэдзіне восені.

03.09.2009 / 23:46

Кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч паведаміў Аляксандру Лукашэнку пра вынікі працы місіі Міжнароднага валютнага фонда. Пакуль што засталіся тэхнічныя моманты ў пытанні па выдзяленню Беларусі чарговай сумы крэдытных грошаў.

Паседжанне рады дырэктароў МВФ адбудзецца ў сярэдзіне кастрычніка, таму Беларусь можа чакаць грошы ў другой палове кастрычніка.

На думку Пракаповіча, стан беларускай эканомікі стабільны, і ў бліжэйшы час атрымаецца ўтрымаць яго на такім самым узроўні.