У Мінску дзякуючы відавочцам падазраванага ў забойстве затрымалі за 6 хвілін

Здарэнне адбылося раніцай у суботу. У міліцыю паступіла паведамленне, што ў Ленінскім раёне сталіцы ад нарыхтоўчага пункта ўцякае акрываўлены мужчына. На месца выехаў найбліжэйшы нарад Дэпартамента аховы.

23.05.2022 / 11:34

Грамадзяне паказалі супрацоўнікам кірунак руху невядомага. Міліцыянеры затрымалі ўцекача каля ракі, калі той спрабаваў змыць з сябе кроў.

Устаноўлена, што 49-гадовы мясцовы жыхар прыйшоў у нарыхтоўчы пункт здаць два кілаграмы металу. Цана яго не задаволіла, пасля чаго узнік слоўны канфлікт. Наведвальнік ударыў прыёмшчыка некалькі разоў у грудзі нажом, забраў шкатулку з выручкай і збег.

У момант нападу ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Распачатая крымінальная справа за забойства.

Nashaniva.com