Расіяне вядуць баі за Ліман і Аўдзееўку

«На Данецкім напрамку асноўныя намаганні праціўніка сканцэнтраваныя на ўзяцці пад поўны кантроль населенага пункта Ліман і спробах палепшыць тактычнае становішча паблізу Севераданецка і Аўдзееўкі», — гаворыцца ў паведамленні УСУ.

26.05.2022 / 08:41

Расійскія войскі спрабуюць замацавацца ў раёне Севераданецка, вялі штурмавыя дзеянні ў кірунку населенага пункта Усцінаўка.

На Бахмуцкім кірунку баявыя дзеянні працягваюцца. Сапернік рабіў спробы наступу ў раёнах Камышавахі, Ліпавага і Нагорнага.

Як паведамлялася, 25 мая кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай сказаў, што цяпер акупавана каля 95% Луганскай вобласці. Ён адзначыў, што сітуацыя на Данбасе — «вельмі кепская». Па яго словах, абстрэлы Луганшчыны не спыняюцца, расійскія акупанты знішчаюць цэлыя населеныя пункты, таму ўкраінскім вайскоўцам прыходзіцца адыходзіць, каб заняць новыя пазіцыі.

Nashaniva.com