У Вярхоўную Раду ўнесены праект закона аб канфіскацыі беларускай маёмасці

Закон аб адабранні маёмасці Расійскай Федэрацыі прапануецца распаўсюдзіць і на Беларусь.

26.05.2022 / 14:04

У тлумачальнай запісцы да праекта гаворыцца, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца суагрэсарам Расіі, даючы сваю тэрыторыю для расійскага войска і нанясення авіяцыйных і ракетных удараў па тэрыторыі Украіны.

Праект закона накіраваны на разгляд камітэтаў парламента.

Nashaniva.com