Улады Севераданецка: Горад фактычна знішчаны

Самай гарачай кропкай ва Украіне застаецца Севераданецк у Луганскай вобласці.

26.05.2022 / 16:56

Фота з тэлеграм-канала Сяргея Гайдая

Па апошніх даных кіраўніка ваенна-грамадзянскай адміністрацыі горада Аляксандра Струка, за апошнія некалькі сутак разбурана 90% жылых пабудоў.

У горадзе застаюцца каля 13 тысяч жыхароў, усе яны хаваюцца ў падвалах і сховішчах, заявіў Струк.

Горад знаходзіцца пад бесперапыннымі абстрэламі, расійскія войскі працягваюць штурм, хоць узяць Севераданецк у кола ім пакуль не ўдаецца.

Nashaniva.com