Экс-прэзідэнта Малдовы арыштавалі на 30 сутак 

Экс-прэзідэнта Ігара Дадона змясцілі пад хатні арышт на 30 сутак. Такое рашэнне прыняў сёння суд.

26.05.2022 / 17:38

Скрыншот відэа

Дадон заявіў, што справа супраць яго — палітычны заказ прэзідэнта Малдовы Маі Санду, а пракурорамі кіруе амерыканскае пасольства.

Экс-прэзідэнт Малдовы быў затрыманы 24 мая, калі да яго прыйшлі з ператрусам. Ігара Дадона абвінавачваюць у пасіўнай карупцыі, незаконным узбагачэнні, здрадзе радзіме і фінансаванні палітычнай партыі злачыннай арганізацыяй.

Nashaniva.com