Памёр галівудскі акцёр Рэй Ліёта
26 мая памёр вядомы галівудскі акцёр, зорка фільмаў «Слаўныя хлопцы», «Какаін», «Ганібал» і «Сэрцаедкі» Рэй Ліёта, піша Sky News.
26.05.2022 / 20:36
67-гадовы акцёр памёр у сне ў Дамініканскай Рэспубліцы, на здымках фільма «Небяспечныя вады». Пра прычыну смерці пакуль што не паведамляецца.
Акцёр за сваю кар'еру зняўся больш чым у 70 фільмах. Самымі яскравымі работамі Ліёты былі «Слаўныя хлопцы» Марціна Скарсэзэ, «Какаін», у якім ён здымаўся разам з Джоні Дэпам і Пенелопай Крус, а таксама адзін з апошніх фільмаў з ягоным удзелам «Множныя святыя Ньюарка» пра маладога Энтані сапрана з серыяла «Клан Сапрана».