Палітвязень Міхаіл Хаванскі цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

36-гадовы Міхаіл Хаванскі — жыхар Нясвіжа, якога асудзілі да 1 года калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка праваахоўных органаў), піша «Вясна». Сёння ён выйшаў на волю.

30.05.2022 / 17:23

Хаванскага прызналі вінаватым у тым, што на акцыі пратэсту ў Нясвіжы 11 жніўня 2020 года ён ударыў па спіне міліцыянта, які затрымліваў пратэстоўцаў.

Сёння Міхаіл выйшаў на волю з бабруйскай калоніі №2.

Nashaniva.com