Мінздароўя спрасціла рэгістрацыю лекаў 

Міністэрства аховы здароўя прыняло пастанову, якая спрашчае рэгістрацыю лекаў. Пастанова ўносіць змены ў тры інструкцыі па рэгістрацыі, паведамляе прэс-служба міністэрства.

30.05.2022 / 19:38

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы, дакумент аптымізуе тэрміны правядзення першаснай і спецыялізаванай экспертыз дакументаў, актуалізуе парадак правядзення апрабацыі методык кантролю якасці лекавага сродку і кантролю якасці гэтага лекавага сродку, у тым ліку стратэгічна важнага лекавага прэпарата, спрашчае патрабаванні да дакументаў, якія складаюць рэгістрацыйнае дасье.

Пастанова ўступіла ў сілу 29 мая.

Nashaniva.com