У Мінску не будуць выдаваць візы ў Данію «да далейшага паведамлення»

Дацкае пасольства ў Маскве прыпыніла прыём заяў на візы ад беларусаў, якія падаюць дакументы на тэрыторыі Беларусі, паведамляе візавы цэнтр Даніі ў Мінску.

30.05.2022 / 22:56

Як гаворыцца ў паведамленні, беларусы цяпер не змогуць падавацца ў Мінску на атрыманне кароткатэрміновых віз і відаў на жыхарства ў Данію, акрамя афіцыйных візітаў. Прыём заяў прыпыняецца «да далейшага паведамлення».

Адсочваць навіны аб аднаўленні прыёму прапануецца на сайтах пасольства ў Маскве і візавага цэнтра ў Мінску, а да гэтага часу звяртацца па атрыманне кароткатэрміновых візаў і відаў на жыхарства можна ў візавыя цэнтры іншых краін.

Раней амбасада Даніі ў Маскве з той жа фармулёўкай ужо паведаміла пра прыпыненне прыёму заяў на падачу візаў ад расейцаў.

З сярэдзіны чэрвеня таксама часова не будуць прымаць заявы на атрыманне візаў у Эстонію, Фінляндыю і Швецыю эстонскія візавыя цэнтры ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Прыпыняюць працу ў Беларусі візавыя цэнтры Эстоніі

Беларусы ладзяць туры за шэнгенскімі візамі ў Маскву

Іспанскі візавы цэнтр абвясціў пра закрыццё. Што будзе з дакументамі?

Nashaniva.com