Канада ўвяла санкцыі супраць Аліны Кабаевай

Канада пашырыла антырасійскія санкцыі і ўключыла ў іх 22 фізічныя і чатырох юрыдычных асоб.

31.05.2022 / 17:04

З санкцыйнага спісу на сайце ўрада краіны вынікае, што пад абмежаванні, у прыватнасці, патрапілі старшыня савета дырэктараў холдынгу «Нацыянальная Медыя Група», алімпійская чэмпіёнка Аліна Кабаева, а таксама Россельхозбанк, Инвестторгбанк, кіраўнікі кампаніі Расійскага фонду прамых інвестыцый і Расійскай венчурнай кампаніі.

«Гэтыя меры з'яўляюцца апошнім прыкладам непахіснай прыхільнасці Канады Украіне і яе народу. Гэтыя меры таксама дэманструюць, што Канада з'яўляецца лідарам у шырокіх міжнародных намаганнях па прыцягненні расійскага кіраўніцтва да адказнасці і абароне суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны», — гаворыцца ў паведамленні ўрада.

Тры тыдні таму санкцыі супраць Кабаевай увяла Вялікабрытанія.

Nashaniva.com