19-гадовы Андрэй Раптуновіч не выйшаў на волю пасля 14 сутак арышту

Андрэй — сірата. Яго затрымалі 16 мая.

01.06.2022 / 12:02

Тады праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што ён нібыта збіраўся паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага.

Вядома, што хлопцу прысудзілі 14 сутак арышту па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), ён павінен быў выйсці на волю 29 мая, аднак на яго склалі новы пратакол.

На гэты раз Андрэю прысудзілі 15 сутак арышту па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) — нібыта ён размахваў рукамі і нецэнзурна лаяўся.

Nashaniva.com