Зборная Украіны па футболе прапануе купіць віртуальны квіток на свой матч, каб падтрымаць краіну

Сёння ўвечары ўкраінцы згуляюць супраць шатландцаў у плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату свету 2022 года. Гэтая гульня павінна была прайсці яшчэ ў сакавіку ў Харкаве, але гэта стала немагчымым праз напад Расіі.

01.06.2022 / 18:14

Матч пачнецца ў 21:45. Квіткі (цана стартуе ад 300 грывень — гэта каля $10) можна набыць у любым кутку свету. Сродкі будуць адпраўленыя на адбудову крытычнай інфраструктуры Украіны.

Nashaniva.com