Брэнд Parimatch сыходзіць з Беларусі і перадае бізнэс лакальнай камандзе

Беларуская юрыдычная асоба, якая раней з'яўлялася часткай холдынгу Parimatch, больш не афіляваная з ім і пераходзіць у статус незалежнага суб'екта працы. 

02.06.2022 / 11:42

Parimatch, заснаваны ў Кіеве, выходзіць са статутнага капіталу беларускай кампаніі. У яе паведамленні адзначаецца, што хутка праца працягнецца пад новым брэндам і для гульцоў нічога не зменіцца.

У Беларусі Parimatch спансіраваў шмат клубаў, федэрацый і турніраў.

Nashaniva.com