Турцыя бясплатна перадасць Украіне Bayraktar TB2, на які сабралі грошы літоўцы

У Літве нядаўна аб'яўлялі збор сродкаў на куплю ўдарнага БПЛА Bayraktar TB2, каб перадаць яго на патрэбы УСУ. Для гэтага трэба было сабраць 5 млн еўра. Неабходная сума была сабраная за тры дні.

02.06.2022 / 14:37

На фота менавіта той Bayraktar TB2, які перададуць Украіне.

Для пагаднення ініцыятары ініцыятывы дамовіліся з Мінабароны як Турцыі, так і Літвы, каб можна было здзейсніць куплю.

Сёння міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас паведаміў, што ўдарны БПЛА будзе перададзены Украіне бясплатна, а сабраныя грошы яны цяпер выдаткуюць на куплю боепрыпасаў да беспілотніка.

Nashaniva.com